Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС патрабуюць пераменаў у выбарах


Толькі кардынальныя зьмены ў заканадаўстве і практыцы правядзеньня выбараў могуць вывесьці Беларусь з таго выбарчага тупіку, у якім яна знаходзіцца. Гэта сьцьвярджаецца ў сёньняшняй заяве прэзыдыюму Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.


Таксама падкрэсьліваецца, што такая неабходнасьць робіцца асабліва актуальнай напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Прэзыдыюм заяўляе, што «Выбары ў мясцовыя саветы не былі свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі. На ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў улады абмежаваліся касмэтычнымі навацыямі, якія прынцыпова нічога не зьмянілі. А рэальная яўка, паводле незалежных назіральнікаў, была значна ніжэйшая за афіцыйна аб’яўленую».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG