Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нарвэскай турме — нібы ў санаторыі


Турма Хальдэн Фэнгсель, якая адкрылася ў Нарвэгіі — гэта комплекс у лесе, дзе маюцца студыя гуказапісу, дарожкі для бегу трушком і катэдж для спатканьняў са сваякамі, паведамляе Time.

«У адрозьненьне ад многіх амэрыканскіх турмаў, у паветры не вісіць пах поту і мачы. Насупраць, з „кухні-лябараторыі“, дзе зьняволеных навучаюць кулінарыі, даносяцца пах апэльсінавага шэрбэту», — заўважае журналіст Уільям Лі Адамс. Будаўніцтва доўжылася 10 гадоў і абышлося ў 252 млн. даляраў.

Хальдэн увасабляе асноўныя прынцыпы нарвэскай сыстэмы выкананьня пакараньняў: рэпрэсіўныя турмы неэфэктыўныя, гуманнае стаўленьне да зьняволеных палягчае іх рэінтэграцыі ў грамадзтва. Дырэктар турмы Арэ Хойдаль адзначыў, што ў Хальдэне сядзяць, у ліку іншых, гандляры наркотыкамі, забойцы і гвалтаўніки. На думку выданьня, статыстыка гаворыць аб эфэктыўнасці Нарвэскай мадэлі: у гэтай краіне толькі 20% зьняволеных зноў трапляюць у турму на працягу двух гадоў пасьля вызваленьня, у той час як у Вялікабрытаніі і ЗША — 50-60%.

«Ролю ў намаганьнях па рэабілітацыі адыгрывае і дызайн Хальдэну», — піша часопіс. Будынкі нібы бы вырасьлі ў лесе, сьцяна, якая атачае тэрыторыю, заслоненая дрэвамі, абстаноўка камэр — нібы ў добрым студэнцкім інтэрнаце: тэлевізары-панэлі, міні-халадзільнікі, вокны бяз кратаў.

Але, магчыма, галоўнай перавагай Хальдену зьяўляюцца адносіны адміністрацыі да зьняволеных: наглядчыкі ходзяць бяз зброі, рэгулярна абедаюць са зьняволенымі і займаюцца разам зь імі спортам. Палова наглядчыкаў — жанчыны: Хойдаль лічыць, што гэта зьніжае агрэсіўнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG