Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт адклаў прыняцьце рэзалюцыі па Катыні


архіўнае фота

архіўнае фота

Раней польскія парлямэнтарыі прапанавалі Праект рэзалюцыі ў сувязі з 70-й гадавінай расстрэлу ў Катыні супрацоўнікамі НКУС СССР афіцэраў польскай арміі.


Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў дэпутацкім корпусе.

Паводле крыніцы ў дэпутацкім корпусе, у праекце дакумэнта падзеі ў Катыні першапачаткова кваліфікаваліся як генацыд, аднак кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнта па сувязях з Расеяй Курт Флекэнштэйн прапанаваў замяніць гэты тэрмін на масавае забойства.

На Смаленшчыне ў лесе каля вёскі Катынь перад вайною карнікі НКВД расстралялі некалькі тысяч польскіх афіцэраў. Доўгі час тэма Катыні была закрытая. А некалькі дзён таму на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва (“Росархив”) былі апублікаваныя электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь.


XS
SM
MD
LG