Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца беларуска-ізраільскія перамовы аб адмене консульскага збору за ізраільскія візы, а далей бакі будуць абмяркоўваць і ўвогуле ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму паміж краінамі.

Гэта пацьвердзіў на сустрэчы з журналістамі ў амбасадзе Ізраілю ў Менску прадстаўнік ізраільскага міністэрства замежных справаў Якаў Ліўне.

Кіраўнік аддзела па сувязях з Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай адзначыў, што адносіны паміж дзьвюма краінамі апошнім часам "дынамічна
разьвіваюцца", "вельмі актыўна працуюць" пасольствы ў Беларусі і Ізраілі.

Якаў Ліўне падкрэсьліў, што адносіны паміж Беларусьсю і Ізраілем не скіраваныя супраць іншых дзяржаваў, у тым ліку, арабскіх.
XS
SM
MD
LG