Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заробіць да 130 мільёнаў даляраў на беларускай нафце


Міністэрства транспарту і сувязі Ўкраіны вызначыла тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь. За перавоз 10 тонаў нафты праз кілямэтар сваёй дарогі Украіна будзе браць 27 амэрыканскіх цэнтаў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на кіраўніка ўкраінскага міністэрства Канстанціна Яфіменку.

"Гэта скразны тарыф фактычна да Мазыра, ён на 30% большы, чым унутраны тарыф па Ўкраіне ", – адзначыў Яфіменка.

Паводле чыноўніка, калі ўвесь задэкляраваны аб'ём нафты будзе перавезены, дык Украіна на гэтым заробіць 120-130 мільёнаў даляраў.

Першая партыя беларускай нафты з Вэнэсуэлы – 4 тысячы тон – ужо паступіла на Мазырскі НПЗ. Усяго ў адэскі порт ужо адгружана 80 тысяч тон сыравіны. Далей у Беларусь нафту перавозяць па чыгунцы.

Беларусь таксама вывучае магчымасьці дастаўляць нафту з Вэнэсуэлы праз порты Балтыі.
XS
SM
MD
LG