Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз рыхтуе для Беларусі экапраграму на 5 мільёнаў эўра


Экспэрты Эўразьвязу рыхтуюць праграму па ахове навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі, – паведаміў часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Менску Жан-Эрык Хольцапфэль падчас адкрыцьця сэмінару "Пазыцыя ЭЗ і Беларусі ў дачыненьні да зьмены клімату. Садзейнічаньне рэалізацыі рашэньняў Кіёцкага пратаколу".

Пра гэта паведамляе БелТА.

Агульны аб'ём фінансаваньня праграмы складзе каля 5 мільёнаў эўра.

Праграма прадугледжвае некалькі напрамкаў, у тым ліку падтрымку ўдасканаленьня заканадаўства і палітыкі ў сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.

"Другі этап – гэта пілётны праект, трэці зьвязаны з тым, каб у пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя прымалі ўдзел ня толькі нацыянальныя органы ўлады, але і грамадзкія арганізацыі, грамадзяне", – растлумачыў Жан-Эрык Хольцапфэль.

Ужо сфармаваная і дзейнічае сумесная група спэцыялістаў Беларусі і Эўразьвязу, якая абмяркоўвае пытаньні экалёгіі і кліматычных зьменаў.

XS
SM
MD
LG