Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менавіта гэта пытаньне задалі сёньня журналісты ў Менску ўдзельнікам прэсавай канфэрэнцыі з Чэхіі, якая прысьвячалася супрацоўніцтву дзьвюх краін у гандлёва-эканамічнай сфэры.


Дарадца міністэрства прамысловасьці і гандлю Чэскай Рэспублікі Ян Гронак адказаў на пытаньне так:

"А гэта ваша сыстэма, вашы мытныя падаткі робяць чэскае піва ў Беларусі ў тры разы даражэйшае чым у нас. Расея, праўда, найшла спосаб абыйсьці такія правілы. Яна пачала вырабляць наша піва ў сябе. Але гэта ўжо ня чэскае піва".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG