Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мёры: зьбіты 88-гадовы сьвятар


Айцец Мікалай, настаяцель храма Найсьвяцейшай Багародзіцы, адчыніў хату перад незнаёмым чалавекам, які пагрукаўся, каб спытаць дарогу.


Сярэдняга веку мужчына на ганку аказаўся на моцным падпітку. Ён прыехаў у Мёры зь Віцебску ў камандзіроўку ды заблукаў. Што выклікала ў яго агрэсыю супраць сьвятара, дагэтуль сказаць ня можа. І ня памятае, чаму выхапіў з рук старога кіёк і некалькі разоў ударыў гаспадара хаты па галаве.

Мясцовая міліцыя распачала крымінальную справу супраць 39-гадовага электрыка, які прыехаў ладзіць праводку ў мёрскай аптэцы. Сьвятар Мікалай Рундо знаходзіцца ў шпіталі, у яго параненая галава і закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG