Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два з трох мастоў праз Дняпро ў Магілёве патрабуюць неадкладнага капітальнага рамонту. Грошай у мясцовай улады на гэта няма. Пракуратура Магілёўскай вобласьці патрабуе сродкі знайсьці.


Паводле афіцыйнай інфармацыі, стан мастоў ацэньваецца пракуратурай як блізкі да аварыйнага.

“Намі атрыманы адказ, што гарвыканкам зьбіраецца ініцыяваць пытаньні атрыманьня грашовых сродкаў як з крэдытных крыніцаў, так і з абласнога бюджэту для рамонту мастоў. Пытаньне, што будуць шукацца сродкі, не задавальняе пракуратуру. Калі выканаўчая ўлада паставіць пытаньне, што грошы патрэбныя тэрмінова, тады нешта скранецца зь месца”, — цытуюць афіцыйныя крыніцы першага намесьніка пракурора вобласьці Алега Пімашкова.

Масты патрабуюць рамонту ня першы год. Адзін зь іх, што злучае прамысловы раён цэнтру Магілёва з праспэктам Шміта ў Задняпроўі, пачаў дзейнічаць з тэхналягічнымі хібамі. Яго неаднойчы ўжо рамантавалі, аднак рады праблемам да канца не далі.

Другі, самы стары магілёўскі мост, злучае гістарычную частку горада з праспэктам Пушкіна. Палатно моста пасеклі трэшчыны. Найбольш дагледжанай на мосьце выглядае шыльда савецкаму герою Мікалаю Яшыну, які загінуў у 1944 годзе.

Гісторыкі сьцьвярджаюць, што пры ўзьвядзеньні моста выкарыстоўваліся падмуркі разбуранай Траецкай царквы.


XS
SM
MD
LG