Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Пакістан сумесна расьследуюць спробу тэракту ў Нью-Ёрку



Улады ЗША і Пакістану пачалі сумеснае расьследваньне спробы тэракту на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку. Учора ў аэрапорце імя Кэнэдзі быў затрыманы Файсал Шахзад, грамадзянін ЗША пакістанскага паходжаньня. Яго падазраюць ў спробе ўзарваць у мінулую суботу замінаваны аўтамабіль на Таймс-сквер. Ён прызнаўся, што праходзіў падрыхтоўку у пакістанскім раёне Вазірыстан каля мяжы з Аўганістанам. Сьледзтва не выключае, што ён можа быць зьвязаны з талібамі альбо Аль-Каедай.

У Пакістане арыштаваныя некалькі чалавек, якія могуць быць зьвязаныя са спробай тэракту ў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG