Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Назарбаевым прапанавалі замацаваць пажыцьцёвы статус “лідэра нацыі”


Парлямэнт Казахстану прапанаваў замацаваць за прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбавым пажыцьцёвы статус “Лідэра нацыі, які пазбаўляе яго ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства таксама прадугледжваюць узгадненьне з Назарбаевым ўсіх ініцыятыў у ўнутранай і зьнешняй палітыцы.

Пры гэтым, гаворка не ідзе пра пажыцьцёвае абраньне Назарбаева прэзыдэнтам; закон аб выбарах зьмяняць не прапануецца.

Першаму прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву ў ліпені спаўняецца 70 гадоў. Тэрмін ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў сканчаецца ў 2012 годзе. Ён кіруе незалежных Казахстанам з 1990 года, з чэрвеня 1989 году ён быў першым сакратаром ЦК кампартыі Казахстану, з сакавіка 1984 – старшынём Савету міністраў Казазхскай ССР.
XS
SM
MD
LG