Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аб'яднаньне "Нафтагазу Ўкраіны" з Газпромам абмяркуюць пасьля сьвятаў


Пасьля травеньскіх сьвятаў урады Расеі і Ўкраіны прыступяць да перамоваў аб аб'яднаньні "Нафтагазу Ўкраіны" з Газпромам, паведамілі прадстаўнікі расейскага боку. Мяркуецца, што ў выпадку злучэньня кампаніяў Газпром прафінансуе маштабную мадэрнізацыю украінскага трубаправоду.

Лідэрка аб'яднанай украінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка заявіла, што гэтая зьдзелка будзе азначаць эканамічнае паглынаньне Ўкраіны Масквой.

"Нафтагаз Украіны" знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Эўразьвяз неаднаразова выстаўляў Кіеву патрабаваньні мадэрнізаваць газатранспартную сыстэму краіны, якая забясьпечвае пастаўкі расейскага газу ў краіны Цэнтральнай і Заходняй Эўропы.
XS
SM
MD
LG