Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Танзаніі стартуе саміт Сусьветнага эканамічнага форуму


У эканамічным цэнтры Танзаніі, горадзе Дар-эс-Саляме сёньня зьбіраюцца прадстаўнікі больш чым 80 краінаў, у тым ліку 10 ачольнікаў дзяржаў, каб абмеркаваць праблемы, зьвязаныя з сусьветнай эканамічнай рэцэсіяй. На парадку дня таксама дыскусія аб тым, як разьвіваць патэнцыял афрыканскіх краінаў у сфэры тэлекамунікацыяў ды транспарту.

Міжнародныя эканамісты канстатуюць нетрываласьць цяперашняга эканамічнага аздараўленьня на Захадзе і зьвязваюць выхад з сусьветнага крызісу з выхадам на міжнародныя рынкі разьвіваных краінаў.
XS
SM
MD
LG