Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі агульнанацыянальны страйк


У Грэцыі спыніліся авіярэйсы, зачыніўся шэраг дзяржаўных і прыватных установаў. Працаўнікі як дзяржаўнага, так і прыватнага сэктару пратэстуюць супраць новага эканамічнага пакету Афінаў па скарачэньню дзяржвыдаткаў.

Праграма "зацягваньня паясоў" была ўмовай для атрыманьня Грэцыяй эканамічнага пакету міжнароднай дапамогі памерам 110 мільярдаў даляраў.

Біржавыя інвэстары, тым часам, непакояцца, што нягледзячы на беспрэцэдэнтны памер дапамогі, Грэцыі можа ўсё адно не хапіць грошай для пераадоленьня крызісу дзяржзапазычанасьці.
XS
SM
MD
LG