Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З-за вульканічнага попелу ізноў закрываюць аэрадромы


Ірляндыя ізноў забараняе авіярэйсы на сваіх аэрадромах з-за хмары вульканічнага попелу, якая набліжаецца зь Ісьляндыі. Аналягічныя абмежаваньні былі ўведзены напярэдадні.

Сёньня абмежаваньні ўвяла і Вялікая Брытанія, у прыватнасьці адносна палётаў над Шатляндыяй ды брытанскай правінцыяй Паўночная Ірляндыя.

Шасьцідзённае замарожаньне руху ў паветранай прасторы над Эўропай на мінулым месяцы спрычыніла авіяіндустрыі большыя страты, чым тэракты ў ЗША 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG