Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштаваны ў ЗША прызнаў сваю датычнасьць да спробы тэракту


Грамадзяніну ЗША Фасалу Шахзаду, які падазраецца ў спробе зрабіць выбух у цэтры Нью-Ёрка, будуць выстаўленыя абвінавачаньні ў тэрарызьме і спробе прымяніць зброю масавага зьнішчэньня.

Як паведаміў сёньня Генэральны пракурор ЗША Эрык Холдэр, арыштаваны ўжо даў сьледчым каштоўную інфармацыю і прызнаў факт свайго ўдзелу ў няўдалай спробе тэракту.

Паводле некаторых паведамленьняў, у пакістанскім горадзе Карачы затрыманы прынамсі адзін падазраваны ў датычнасьці да падрыхтоўкі тэракту ў Нью-Ёрку.

Раней ў аўторак прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што няўдалая спроба тэракту ў Нью-Ёрку ў суботу стала рэальным напамінам аб існуючых пагрозах бясьпецы людзей.
XS
SM
MD
LG