Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене адкрыўся першы пункт зарадкі электрамабіляў


Кампанія “Аўстрыйскі Тэлеком” адкрыла сёньня ў Вене першы пункт зарадкі акумулятараў для электрамабіляў. Для гэтага кампанія вырашыла выкарыстаць тэлефонныя будкі – паколькі ўсё менш людзей карыстаюцца тэлефонамі-аўтаматамі ў сувязі з распаўсюджваньнем мабільнай сувязі.

У Аўстрыі цяпер зарэгістравана 223 электрамабілі і 3500 гібрыдаў, а ўсяго па аўстрыйскіх дарогах езьдзяць чатыры з паловай мільёны аўто. Нацыянальная асацыяцыя аўтамабілістаў прадказвае, што праз 10 гадоў колькасьць электрамабіляў у краіне перасягне 400 тысяч.
XS
SM
MD
LG