Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карзай шукае паляпшэньня дачыненьняў з ЗША


Прэзыдэнт Аўганістану Хаімд Карзай мае намер дамагацца паляпшэньня дачыненьняў паміж Кабулам і Вашынгтонам падчас наведваньня ЗША на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў сёньня прадстаўнік Карзая Вагіт Амар.

Яшчэ нядаўна Карзай выступіў з рэзкай крытыкай амэрыканскай тактыкі ў Аўганістане.

Войскі міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане налічваюць больш за 130 тысяч салдат і афіцэраў. Палова гэтага кантынгенту – вайскоўцы ЗША, якія знаходзяцца ў Аўганістане з 2001 году, калі ад улады быў адхілены рух “Талібан”.
XS
SM
MD
LG