Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвінавачвае Расею ў прагматызьме


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея памыляецца, калі падлічвае колькі даброт стварыла для Беларусі. У інтэрвію агенцтву «Reuters» кіраўнік Беларусі заявіў: «Калі расейцы, у бухгалтэрыі падлічыўшы, убачылі, што яны ствараюць вельмі вялікія даброты для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны падлік. Гэта касабокі, аднабокі прагматызм».


БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы цытуе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі падчас інтэрвію «Reuters» наконт стасункаў з Расеяй.

«У адносінах з Расійскай Фэдэрацыяй мы зрабілі гіганцкі крок насустрач адзін аднаму. Але апошнім часам расейскае кіраўніцтва захацела выбудоўваць зь Беларусьсю абсалютна прагматычныя адносіны. Мы да гэтага гатовы». Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсьліў, што «прагматызм не павінен губіць усё тое, што назапашана на сёньняшні дзень».







Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG