Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крысьціны Шацікавай канфіскавалі газэты


Крысьціна Шацікава

Крысьціна Шацікава

Больш за дванаццаць тысяч асобнікаў газэты «Наш дом» канфіскавана ў грамадзкай актывісткі Крысьціны Шацікавай. У Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва на актывістку складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.


«У ім напісана, што я ажыцьцяўляла дастаўку й тым самым распаўсюджвала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незарэгістраваную газэту „Наш дом“ у колькасьці 12 тысяч 380 асобнікаў. У пратаколе названыя сьведкі, якія нібыта бачылі, як я распаўсюджвала газэты, — гэта Сяргей Колзін і Сяргей Пятроў. Складаў пратакол міліцыянт Аляксей Барысенка. Я ж заяўляла, што газэт не распаўсюджвала. Яны былі ў заводзкай упакоўцы, у торбе. Мне адмаўляліся тлумачыць мае правы. Паводзілі сябе са мной па-хамску. Было відаць, што міліцыянты ўпершыню сутыкнуліся з палітычна матываваным арыштам», — паведаміла «Свабодзе» Крысьціна Шацікава.

Актывістцы міліцыянты не сказалі, што будзе з канфіскаванымі газэтамі й што чакае яе асабіста.

Крысьціну Шацікаву затрымалі каля 15 гадзіны. Як яна кажа, каля пад’езду ейнага дома. Спачатку міліцыянты яе вінавацілі ў тым, што яна абрабавала кватэру і што ў яе торбах знаходзяцца скрадзеныя рэчы. Пасьля таго як у прысутнасьці панятых торбы перагледзелі і, акрамя газэт, нічога не знайшлі, яе на міліцэйскай машыне даставілі ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG