Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане абмяжоўваюць выкарыстаньне мабільных тэлефонаў і запасаюцца ежай


У Таджыкістане па ўказаньню прэзыдэнта Эмамалі Рахмона пачалася кампанія па абмежаваньню карыстаньня тэлефонамі мабільнай сувязі. У Душанбэ дэмантуюць рэкляму апэратараў сотавай сувязі, тэлебачаньне трансьлюе рэкляму пра шкоднасьць мабільных тэлефонаў.

На мінулым тыдні Рахмон заявіў, што грамадзяне Таджыкістану занадта шмат трацяць грошай на аплату мабільнай сувязі – у сярэднім, 10 даляраў у месяц пры сярэднім заробку 80 даляраў. Раней Рахмонаў у мэтах эканоміі забараніў правядзеньне школьных выпускных вечароў, а таксама раіў запасьціся прадуктамі на два гады наперад.
XS
SM
MD
LG