Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прысуд за тэракт у Мумбаі вынясуць у чацьвер


Суд у індыйскім горадзе Мумбаі абвясьціў, што ў чацьвер вынесе прысуд абвінавачанаму ў нападзе ў 2008 годзе. Раней паведамлялася, што прысуд павінен быў быць вынесены сёньня.

У панядзелак 22-гадовы Аджмаль Амір Касаб быў прызнаны вінаватым у забойствах і баявых дзеяньня’х супраць Індыі, Яму пагражае сьмяротнае пакараньне.

У часе нападу на некалькі будынкаў у Мумбаі ў 2008 годзе загінулі 166 чалавек. Усек ўдзельнікі нападу, за выключэньнем Касаба, былі забітыя сіламі бясьпекі Індыі.
XS
SM
MD
LG