Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канстытуцыйны Суд Малдовы пагадзіўся з ўсенароднымі выбарамі прэзыдэнта


Канстытуцыйны Суд Малдовы прызнаў адпавядаючымі Канстытуцыі папраўкі да закона аб выбарах прэзыдэнта, паводле якіх кіраўнік дзяржавы будзе абірацца на ўсенародных выбарах, а не на сэсіі парлямэнту, як зараз.

Папраўкі былі ўнесеныя кіруючым Альянсам за эўрапейскую інтэграцыю.

Раней Канстытуцыйны Суд прызнаў адпавядаючай асноўнаму закону і прапанову камуністычнай партыі – захаваць выбары прэзыдэнта парлямэнтам, але галасаваць у тры туры. Калі і пасьля гэтага прэзыдэнт ня будзе абраны, камуністы прапануюць распускаць парлямэнт.

Абодва варыянты прэзыдэнцкіх выбараў парлямэнт Малдовы разгледзіць праз паўтары месяцы.
XS
SM
MD
LG