Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя ў Тайляндзе пагадзілася разгледзіць плян урэгуляваньня крызісу


У Тайландзе ўрад працягвае перамовы з апазыцыяй, якая ужо паўтары месяцы праводзіць масавыя акцыі пратэсту ў цэнтры сталіцы краіны Бангкоку. Прыхільнікі былога прэм’ера Таксін Чынаваты патрабуюць адстаўкі дзейнага ўраду і правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў.

Апазыцыя пагадзілася разгледзець новы варыянт урэгуляваньня крызісу, які прапанаваны прэм’ерам Апхісітам Ветчачывам, які прадугледжвае правядзеньне парлямэнцкіх выбараў у лістападзе і прыпыненьне апазыцыяй акцыяў пратэсту. Пры гэтым лідэры апазыцыі заявілі, што прапанаваны прэм’ерам тэрмін выбараў – 14-га лістапада – занадта запозьнены.

На працягу больш чым двух месяцаў у часе масавы’ акцый апазыцыі ў выніку сутыкненьняў з паліцыяй загінулі 27 чалавек, больш за тысячу параненыя.
XS
SM
MD
LG