Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бакіеў пазбаўлены статусу былога прэзыдэнта


Кіраўнік Часовага ўраду Кіргізстану Роза Атумбаева падпісала дэкрэт, у адпаведнасьці зь якім генэральнай пракуратуры даручана забясьпечыць эктрадыцыю Курманбэка Бакіева, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Бакіеў таксама пазбаўлены статусу экс-прэзыдэнта Кіргізстану і недатыкальнасьці.

Новыя ўлады абвінавачваюць былога прэзыдэнта ў гібелі больш як 80 чалавек у часе сутыкненьняў апазыцыі з сілавымі структурамі ў пачатку красавіка.
XS
SM
MD
LG