Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізычных асоб у Беларусі можа захавацца на цяперашнім узроўні з правам продажу машыны раз на тры гады. Калі нехта пажадае прадаваць часьцей, то будзе вымушаны выплаціць мыта па стаўцы як для юрыдычных асобаў.

Такая прапанова зараз абмяркоўваецца краінамі-ўдзельніцамі Мытнага саюза (Беларусь, Расея, Казахстан) і будзе разглядацца 21 траўня на ўзроўні кіраўнікоў урадаў на паседжаньні Міждзяржаўнага савета ЭўрАзЭС.

Пра гэта паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка экспэртнай групы адной з краін-удзельніц перамоваў.

Зараз у Беларусі фізычныя асобы могуць завезьці аўтамабіль з выплатай паніжаных ставак мыта раз на год.

"У апошні час прадстаўнікі мытнага ведамства Беларусі неаднаразова публічна выказваліся на карысьць захаваньня дзеючага памеру ставак на аўтамабілі для фізычных асобаў, аргумэнтуючы гэта тым, што грамадзяне краіны змогуць дазволіць сабе жаданы аўтамабіль, а эканоміка атрымае ад гэтага дадатковыя фінансавыя патокі ад мыта, продажу бэнзіну, паслуг СТА. Пры гэтым беларускі бок робіць некаторы крок насустрач Расейскай Фэдэрацыі, прапануючы дазволіць продаж аўтамабіля фізасобам не часьцей за раз на тры гады",-- пракамэнтаваў гэтыя прапановы прадстаўніка экспэртнай групы.

Пытаньне мыта на аўтамабілі для фізычных асоб у межах Мытнага саюза павінна быць вырашана да 1 ліпеня 2010 года. Аднак, як паведамлялася раней, Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусі плянуе ўрэгуляваць яго ўжо ў траўні, зыходзячы з інтэнсіўнасьці ідучых перамоваў".

Такім чынам, беларускі бок чакае рашэньня гэтага пытаньня 21 траўня на паседжаньні Міждзяржсавета ЭўрАзЭС – вышэйшага органа Мытнага саюза.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG