Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: "Наша насельніцтва, як і грэкі, чакае бясплатных пірожных"


Леанід Заіка
Леанід Заіка

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі набліжаецца да зацьверджанага на сёлетні год ліміту. Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства фінансаў краіны, на 1 красавіка ён складае каля $8,45 мільярда пры ліміце $9,5 мільярда.


Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка
на просьбу "Свабоды" камэнтуе становішча:

"Гэта — невялікі доўг. Вось у Амэрыцы ён роўны ўсяму ВУПу. І калі б мы жылі па-амэрыканску, то ў нас было б дзесьці 48 мільярдаў дзяржаўнага доўгу.Але акрамя гэтых 8 мільярдаў мы маем яшчэ дзесьці 15 мільярдаў пазыкаў — гэта тое, што бралі нашы мясцовыя суб'екты гаспадараньня ў замежных банках, і тое, што нашы банкі бралі ў замежных фінансавых інстытутаў.

Пытаньне тут не ў даўгах. Яно ў здольнасьцях іх вяртаць. А ў нас пакуль асноўныя выплаты яшчэ не пачыналіся. Беларусь узяла ў МВФ 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў. А іх вяртаньне пачнецца толькі праз пару гадоў".

Леанід Заіка параўноўвае становішча ў Беларусі і ў Грэцыі:

"Агульная сытуацыя ў нас лепшая чым у Грэцыі. Хаця насельніцтва, гэтаксама як у Грэцыі, чакае бясплатных пірожных. Праблема Грэцыі — гэта праблема нацыянальнай псыхалёгіі. Там ня хочуць жыць па сродках, а хочуць атрымліваць грошы аднекуль. Але ж і ў беларусаў абсалютна тая ж праблема. І хаця пакуль у нас лічбы ня самыя страшныя, самае страшнае ў галовах, у паводзінах насельніцтва.

Беларусь — сацыялістычная краіна, як і сацыялістычная Грэцыя. І разам мы складаем такі патэрналісцкі, субсыдыядарны інтэрнацыянал. Але, адрозна ад Грэцыі, у нас 70% уласнасьці — дзяржаўная. І таму, зноў жа адрозна ад Грэцыі, нашы кіраўнікі могуць яе прадаваць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG