Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў гарадзенскую фірму “Палёніка” прыйшлі судовыя выканаўцы. Іх суправаджаў маёр міліцыі, які чакаў за дзьвярыма. Але потым яго запрасіла ў памяшканьне жанчына-судовы выканаўца, калі супрацоўнікі фірмы запратэставалі супраць таго, каб яна там фатаграфавала.


За дзьвярыма сваёй чаргі таксама чакалі наведнікі, якім тут аказваюцца турыстычныя, візавыя паслугі.

Намесьнік кіраўніка фірмы па гаспадарчых пытаньнях Мечыслаў Яскевіч зазначыў:

"Яны павінны мець дакумэнты аб тым, што прыйшлі сюды да нас з праверкай з нагоды судовага рашэньня. Але гэты дакумэнт павінен быць і ў нас загадзя. Кіраўніцтва фірмы няма, усе зьехалі і тут раптам міліцыя з судовымі выканаўцамі і патрабуюць дакумэнты. Судовы выканаўца ўсіх тут фатаграфуе, але мы з гэтым не згаджаемся, мы ня хочам, каб нас фатаграфавалі, мы цяпер працуем, тут многа людзей прыходзіць, і людзі абураюцца".

Некалькі дзён таму стала вядома, што рахунак фірмы “Палёніка” заблякаваны, паколькі яна аштрафаваная на 71 мільён рублёў. Суд палічыў, што фірма, атрымліваючы грошы ад “Вспульноты польскай” на сваю дзейнасьць, павінна была афармляць іх як гуманітарную дапамогу.

Дырэктарам “Палёнікі” зьяўляецца Анжаліка Борыс, лідэр незарэгістраванага Саюзу палякаў, які ажыцьцяўляў праз фірму сваю адукацыйна-культурную дзейнасьць.



XS
SM
MD
LG