Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура апытвае ініцыятараў "аўтарэфэрэндуму"


Старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча на сёньня выклікалі ў пракуратуру Фрунзэнскага раёну Менска. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сам палітык. Апрача таго ў пракуратуру выкліканыя некаторыя іншыя лідэры БНФ.

Паводле даручэньня ЦВК пракуроры ў Менску і ў рэгіёнах апытваюць ініцыятараў рэфэрэндуму супраць павышэньня мытаў на імпартныя машыны.

Пракурораў цікавіць, ці былі сябры ініцыятыўнай групы на сходзе, як завяраліся подпісы, ці падпісваліся людзі асабіста і як даведаліся пра ініцыятыву.

14 красавіка ў ЦВК быў пададзены на рэгістрацыю сьпіс сябраў ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму. Адказ камісія мусіць даць цягам месяца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG