Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У актывіста стваранай партыі БХД канфіскавалі друкаваную прадукцыю


Алесь Галавань

Алесь Галавань

Міліцыянты затрымалі Алеся Галаваня на праспэкце Будаўнікоў у Віцебску, дзе ён раздаваў мінакам газэту “Весьнік” і бюлетэнь “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”


Тры гадзіны актывіста трымалі ў Першамайскім РАУС, высьвятляючы, ці маюць друкаваныя выданьні належныя выходныя дадзеныя. Пераканаўшыся, што тут парушэньняў няма, пратакол пра адміністрацыйнае парушэньне на актывіста складаць ня сталі. Але канфіскавалі каля 30-ці асобнікаў “Весьніка” і каля дзясятка бюлетэняў — нібыта для вывучэньня зьместу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG