Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абяцае рэвалюцыю на страхавым рынку


Мінфін Беларусі ініцыюе радыкальныя зьмены ўмоваў страхавой дзейнасьці. Праект зьменаў у заканадаўстве прадугледжвае роўныя магчымасьці для страхоўшчыкаў ўсіх формаў уласнасьці, у тым ліку з удзелам замежнага капіталу.

Таксама прапануецца даць замежным страхоўшчыкам права страхаваньня жыцьця ў Беларусі.

З адпаведнымі прапановамі на пасяджэньні прэзыдыюма Саўміна выступіў першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын. Пра гэта перадае Інтэрфакс.

Акрамя таго, прапаноўваецца распаўсюдзіць аднясеньне страхавых унёскаў на сабекошт не толькі пры добраахвотным страхаваньні ў дзяржаўных страхоўшчыкаў (такая практыка існуе ў цяперашні час), але і пры страхаваньні ў прыватных кампаніях, у тым ліку створаных з удзелам замежнага капіталу.

Зьмены ў страхавым заканадаўстве, як лічаць у Мінфіне, дапамогуць павысіць інвэстыцыйную прывабнасьць ўнутранага страхавога рынку Беларусі.
XS
SM
MD
LG