Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбавыя сканэры для правядзеньня дактыляскапічнай экспэртызы павінны зьявіцца ва ўсіх раённых аддзяленьнях унутраных спраў у бліжэйшыя 4 гады.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Штогод плянуецца закупляць 20-30 сканэраў для зьняцьця адбіткаў пальцаў рук, каб да 2014 года абсталяваць імі ўсе РАУС краіны. Ужо зараз закуплена каля 40 сканэраў.

У МУС патлумачылі, што "ў першую чаргу сканэры закупляюцца ў мэтах рэалізацыі закона "Аб дактыляскапічнай рэгістрацыі", згодна зь якім, за кошт ваеннаабавязаных пашыраны сьпіс суб'ектаў абавязковай дактыляскапічнай рэгістрацыі.

Аднак пакуль органы ўнутраных спраў не зьбіраюцца адмаўляцца ад традыцыйнай дактыляскапічнай экспэртызы – так званага "адкатваньня" пальцаў з-за адсутнасьці перанасных сканэраў, якія б дазвалялі рабіць дактыляскапічную экспэртызу ў сьведак адразу на месцы злачынства.
XS
SM
MD
LG