Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьследваньне спробы тэракту ў Нью-Ёрку працягваецца


Генэральны пракурор ЗША Эрык Холдэр заявіў, што расьследваньне спробы тэракту на Таймс-сквер у Нью-Ёрку працягваецца. Холдэр паведаміў, што Паліцыя ЗША арыштавала меркаванага тэрарыста. Гэта Файзал Шахзад -- амэрыканец з пакістанскімі каранямі, які жыве ў штаце Канэкцікут. Менавіта ён нядаўна купіў спартовую машыну "Нісан", якую ў суботу знайшлі ў цэнтры Нью Ёрку начыненай выбухоўкай.

Шахзада арыштавалі ў аэрапорце імя Кенэдзі ў Нью-Ёрку (раней паведамлялася, што ён быў арыштаваны ў вашынгтонскім аэрапорце).
XS
SM
MD
LG