Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенная база ЗША застанецца ў Японіі


Прэм'ер міністар Японіі Юкія Хатаяма прызнаў, што поўны вывад амэрыканскай ваеннай базы з Акінавы немагчымы. Ліквідацыя названай базы была адным з перадвыбарчых абяцаньняў Хатаямы.

Японцы ўжо даўно выказваюць незадаволенасьць наяўнасьцю ў Акінаве ваеннай базы, на якой зьмяшчаецца амаль палова з 47-тысячнага кантынгенту ў краіне.

У часе свайго візыту на Акінаву японскі прэм'ер заклікаў жыхароў пагадзіцца на тое, што частка базы ўсё ж застанецца.
XS
SM
MD
LG