Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падоўжыў санкцыі супраць Сырыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў санкцыі супраць Сырыі на яшчэ адзін год. Ён матываваў гэта тым, што Дамаск нібыта працягвае падтрымліваць тэрарыстычныя арганізацыі і распрацоўваць зброю масавага зьнішчэньня.

Агучыўшы гэтыя закіды ў сваёй прамове ў панядзелак, Абама, аднак адзначыў пэўны прагрэс з сырыйскага боку, у прыватнасьці ў справе змаганьня з патокам замежных ваяўнікоў у Ірак.

Цягам свайго прэзыдэнцтва Абама неаднаразова спрабаваў палепшыць адносіны з Дамаскам у рамках сваёй кампаніі па стабілізацыі сытуацыі на Блізкім Усходзе і ў Іраку. Нядаўна, аднак, амэрыканскі лідэр абвінаваціў гэтую краіну ў пастаўках зброі ліванскаму руху Хізбала, які Вашынгтон лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.
XS
SM
MD
LG