Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рассакрэцілі свой ядзерны арсэнал


ЗША ўпершыню абнародавалі інфармацыю аб актуальным памеры свайго ядзернага арсэналу. На сёньняшні дзень краіна мае агулам 5 113 боегаловак, уключна і з тымі, што захоўваюцца на складзе.

Паводле лічбаў пададзеных міністэрствам абароны краіны, з моманту свайго максымальнага ўзроўню ўзброенасьці ў 1967 годзе, калі краіна мела 31 225 боегаловак, Вашынгтон скараціў іх колькасьць амаль на 84%. Асноўныя скарачэньні пачаліся пасьля 1989 году.

Прамаўляючы ў Нью Ёрку на міжнароднай канфэрэнцыі ААН па ядзернай зброі, дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сказала, што максымальная празрыстасьць адносна амэрыканскай ядзернай праграмы адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі краіны, бо спрыяе ўзмацненьню даверу да высілкаў па скарачэньні ўзбраеньняў у сьвеце.
XS
SM
MD
LG