Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Украіне міліцыянт застрэліў рабаўніка, які прыехаў зь Беларусі


Супрацоўнік міліцыі сьмяротна параніў рабаўніка, які разам з напарнікам спрабаваў абакрасьці ювэлірны магазын ў горадзе Крывы Рог. Як паведамляе Інфэрфакс-Украіна, 2 траўня раніцай двое невядомых зайшлі ў магазын, зьвязалі прадаўца і, разьбіўшы вітрыны, завалодалі ювэлірнымі вырабамі. Аднак прадавец пасьпела націснуць кнопку трывогі. Праз 4 хвіліны прыбыў нарад міліцыі. Пры адыходзе адзін з рабаўнікоў спрабаваў выхапіць табельную зброю ў міліцыянтаў і атрымаў раненьне ў грудзі. Ён памёр у бальніцы. Ягонаму напарніку ўдалося ўцячы, але без здабычы. Выкарыстаньне зброі ва ўкраінскай міліцыі лічаць правамерным.

Паблізу магазыну быў знойдзены прыпаркаваны мікрааўтобус “Мэрсэдэс-Спрынтэр” зь беларускімі нумарнымі знакамі і пашпарт забітага – ураджэнца Беларусі 1961 году нараджэньня.
XS
SM
MD
LG