Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінежад крытыкаваў ЗША і Ізраіль з трыбуны ААН



Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад адхіліў абвінавачваньні, што яго краіна распрацоўвае ядзерную зброю, спаслаўшыся на тое, што гэтаму няма "ніводнага надзейнага доказу”. Ахмадзінежад выступіў з трыбуны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый , дзе адкрылася канфэрэнцыя аб дзеяньні Дамовы па нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Ахмадзінежад рэзка крытыкаваў Злучаныя Штаты і Ізраіль. Абедзьве краіны ён абвінаваціў у падтрымцы тэрарызму. Найбольшай пагрозай для сусьветнай бясьпекі ён назваў краіны, якія маюць ядзерную зброю.


Ахмадзінежад заклікаў пакараць дзяржавы, якія пагражаюць ўжыць атамную зброю, відавочная спасылаючыся на новую амэрыканскую
ядзерную стратэгію, абнародаваную ў мінулым месяцы. Падчас выступу Ахмадзінежада прадстаўнікі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі пакінулі залю. Пазьней чакаецца выступ дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан .
XS
SM
MD
LG