Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты прыкавалі сябе да цягніка



Сёння з нагоды Сусьветнага дня свабоды прэсы ў Львове журналісты газэты "Экспрэс» прыкавалі сябе ланцугамі да апошняга вагону цягніка «Будапешт- Масква», пратэстуючы супраць парушэньня свабоды слова ва Украіне.

Па словах журналістаў, яны невыпадкова выбралі цягнік, які ідзе не на Захад , а ў Расею, і назвалі сваю акцыю «Куды ідзе Украіна». У мінулым месяцы некалькі журналістаў газэты былі зьбітыя міліцыянтамі. Рэдакцыя стала аб'ектам падатковых праверак і судоў.
У сувязі з гэтым удзельнікі акцыі ў Львове запатрабавалі ўзбудзіць крымінальную справу за перашкоды ў выкананьні журналісцкай дзейнасьці. Сваю акцыю яны назвалі апошняй папераджальнай. Ланцугі яны зьнялі з тым, каб цягнік змог своечасова накіравацца з Львова ў Маскву.

Сёньня з Кіеве некалькі грамадзкіх арганізацый назвалі генпракурора Украіны Аляксандра Мядзьведзьку ворагам прэсы нумар адзін.
XS
SM
MD
LG