Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КДБ хоча кантраляваць інвалідаў?


Гарадзенскаму інваліду-вазочніку Антону Сьвёклу сёньня патэлефанаваў незнаёмы, сказаў, што ён супрацоўнік КДБ, і пацікавіўся: ці не зьбіраецца спадар Сьвёкла ехаць 5 траўня ў Менск і ці не плянуюцца там нейкія акцыі? Гэта — дата Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў.

Антон Сьвёкла адказаў, што зьдзіўлены такімі пытаньнямі — тым, што ён быццам бы павінен інфармаваць КДБ пра свае асабістыя пляны. Раней Антон Сьвёкла ўзначальваў гарадзенскую арганізацыю інвалідаў-вазочнікаў. Ён мае правы кіроўцы і ўмее карыстацца аўтамабілем, прыстасаваным для людзей зь фізычнымі абмежаваньнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG