Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сваякоў Бакіева абяцаюць вялікія грошы


Часовы ўрад Кіргізстану прапаноўвае ўзнагароду ад $ 20000 да $ 100000 за інфармацыю, якая дапаможа арышту
сваякоў і памочнікаў зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Улады кажуць, што каля дзесяці чалавек -- сваякі Бакіева і высокапастаўленыя службовыя асобы яго адміністрацыі адшукваюцца за "цяжкія злачынствы". Сярод падазраваных і адзін з сыноў Бакіева і
тры яго браты, а таксама былы прэм'ер-міністр Даніяр Усенаў.

Бакіеў быў ськінуты ў паўстаньні, калі загінулі па меншай меры 85 чалавек. Сярэдняя зарплата ў Кіргізстане складае $ 130 у месяц.
XS
SM
MD
LG