Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ініцыяваў амністыю


Аляксандар Лукашэнка падаў у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб амністыі ў сувязі з 65-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка краіны.


Там паведамілі, што «паводле папярэдніх дадзеных у выніку амністыі можа быць вызвалена з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, скарочаны тэрмін пакараньня 9.300 асуджаным».

Пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, таксама асобы, якія маюць непаўналетніх дзяцей. Пад амністыю пойдуць асобы, якія дасягнулі пэнсійнага веку, інваліды, вэтэраны баявых дзеяньняў, у тым ліку тыя, хто быў паранены, удзельнікі ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама ВІЧ-інфікаваныя і хворыя на актыўную форму сухотаў.

Ад пакараньня арыштам, абмежаваньнем волі, накіраваньня ў дысцыплінарную частку могуць вызваліць тых, хто ня зьдзейсьніў асабліва небясьпечнага злачынства.

Апроч таго, на год менш пасьля амністыі давядзецца адбываць пакараньне тым, хто не адносіцца да гэтых катэгорый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG