Лінкі ўнівэрсальнага доступу

British Petroleum ўзяла на сябе адказнасьць за экалягічную катастрофу


Кампанія British Petroleum ізноў заявіла, што бярэ на сябе поўную адказнасьць за наступствы аварыі на плятформе нафтаздабычы ў Мэксыканскай затоцы і задаволіць усе “легітымныя прэтэнзіі” аб кампэнсацыі стратаў.

Са сьвідравіны працягвае выцякаць нафта, гіганцкая нафтавая пляма стварыла пагрозу для некалькіх амэрыканскіх штатаў. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які наведаў раён бедзтва ў нядзелю, заявіў, што ўзьбярэжжу Мэксыканскай затоцы пагражае “экалягічная катастрофа беспрэцэдэнтнага маштабу”.

XS
SM
MD
LG