Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Я праэўрапеец, але не паварочваюся сьпіной да Расеі


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Так атрымалася, што падчас прэзэнтацыі сваёй праграмы Аляксандр Мілінкевіч вельмі мала казаў пра тое, як ён бачыць дачыненьні Беларусі з Расеяй. Пасьля прэзэнтацыі лідэр руху "За Свабоду" экслюзіўна для "Свабоды" адказаў на гэтае пытаньне.


"Ёсьць такое меркаваньне, што сусед Расеі павінен быць або яе ворагам, альбо васалам. Так вось мне не падабаецца ні тое ні другое. Я лічу, што мы ў стане пабудаваць добрасуседзкія, адкрытыя, узаемавыгадныя стасункі. Я катэгарычна супраць, каб з Менску гаўкалі з-за вугла на Расею. Можна быць незадаволеным адзін адным, але трэба захоўваць прыстойна.

Я заўсёды казаў, што не веру ў праект "Саюзная дзяржава". Гэта настальгічны, ідэалягічны праект, а мы павінны будаваць адносіны сёньняшняга дня. Я праэўрапеец, але гэта не значыць, што я паварочваюся сьпіной да Расеі. Расія -- вялікая краіна, вельмі важны наш сусед. І я падтрымліваю тое, што кажа Пуцін, што трэба пераходзіць да прагматычным адносінам. Тыя падарункі, якія ліліся на Беларусь -- з аднаго боку, дзякуй за гэта, з іншага боку, Лукашэнка з-за гэтага не праводзіў рэформаў.

У сьвеце выжывае той, хто будуе адносіны па прынцыпе "дурань стварае ворагаў, а разумны чалавек шукае сяброў". З суседзямі мы ўжо дакладна павінны быць сябрамі "

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG