Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыйскі суд прызнаў вінаватым арганізатара тэракту ў Мумбаі



Суд у Індыі прызнаў вінаватым Махамэда Аджмаля Касаба ў арганізацыі тэрарыстычнага нападу на Мумбаі ў лістападзе 2008 году, калі 166 чалавек былі забітыя і больш як 300 параненыя. Кесаб прызнаны вінаватым у забойстве і ў баявых дзеяньнях супраць Індыі. Яму пагражае сьмяротнае пакараньне. Прысуд павінен быць вынесены ў аўторак.

Сьледзтва лічыць Кесаба адным з дзесяці экстрэмістаў, якія арганізавалі тэрарыстычны напад на шэраг аб’ектаў у Мамбаі. Паводле індыйскіх уладаў, за імі стаіць групоўка “Лашкар-э-Тайба”, якая базуецца ў Пакістане.
XS
SM
MD
LG