Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сёньня, у часе набліжэньня прэзыдэнцкіх выбараў, боязь непадцэнзурнай інфармацыі настолькі абвастрылася, што мэдыясфэра апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій. Кантраляваць усё і паўсюль, абмежаваць доступ людзей да інфармацыі, якая падштурхне іх да больш глыбокага асэнсаваньня рэчаіснасьці — вось глыбіннае памкненьне сёньняшняй улады", – гаворыцца ў звароце Беларускай асацыяцыі журналістаў.


"Апошняя трывожная тэндэнцыя — адкрыты ціск на журналістаў з боку сілавых структураў і спэцслужбаў…", – гаворыцца ў заяве БАЖ з нагоды Дня свабоды друку. – "Грубае ўмяшаньне ў прафэсійную дзейнасьць рэгулярна адчуваюць нашы калегі, якія асьвятляюць вулічныя акцыі — сілавікі ў цывільным захінаюць ім камэры, затрымліваюць, ужываюць супраць іх фізычную сілу. Цэлы шэраг беларускіх журналістаў атрымалі папярэджаньні за прафэсійную дзейнасьць без акрэдытацыі".

Галоўным здабыткам гэтага часу застаецца захаваньне незалежнай журналістыкі ў Беларусі як інстытута грамадзтва. Гэта атрымалася толькі таму, што беларускія журналісты "ставілі на першае месца свой сьвядомы выбар на карысьць прафэсіі, сваё разуменьне ўласнай адказнасьці за прадстаўленьне грамадзтву праўдзівай і незаангажаванай інфармацыі".
XS
SM
MD
LG