Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часовы ўрад Кіргізстану сфармаваў Канстытуцыйны сход



Часовы ўрад Кіргізстану сфармаваў Канстытуцыйны сход, які павінен дапрацаваць асноўны закон краіны. Канстытуцыйны сход узначаліў віцэ-прэм’ер Часовага ўраду Амурбэк Тэкібаеў, у яго ўвайшлі 75 чалавек.

У адпаведнасьці з новым варыянтам Канстытуцыі, Кіргізстан робіцца парлямэнцкай рэспублікай. Урад фармуецца парлямэнцкай большасьцю, прэзыдэнт пазбаўлены права вета. Рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі прызначаны на 27 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG