Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка назваў прапанову Пуціна шляхам да аднаўленьня карупцыі і манапольнага дыктату


Былы прэзыдэнт Украіны, лідэр “Нашай Украіны” Віктар Юшчанка заклікаў патрыятычныя сілы прыняць усе законныя меры па абароне дзяржаўных інтарэсаў Украіны і не дапусьціць здачы ўкраінскай стратэгічнай маёмасьці, паведамляе УНІАН.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Юшчанкі з нагоды прапановы расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна аб аб’яднаньні “Газпраму” і “Нафтагазу”. Юшчанка назваў прапанову Пуціна “шляхам да аднаўленьня ў украінскім, а значыць, і ў эўрапейскім энэргетычным сэктары, карупцыі і дыктату манапаліста”.

Агенцтва УНІАН цытуе словы былога прэзыдэнта, які заяўляе, што “сёньня, пасьля антыдзяржаўнага рашэньня Вярхоўнай Рады Украіны 27 красавіка 2010 г. аб фактычна вечным знаходжаньні Чарнаморскага флёту РФ на нашай тэрыторыі, практычна відавочна, што разам з газпрамаўскімі інжынэрамі і тэхнікамі на прадпрыемствы газа-транспартнай сыстэмы па ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы прыйдуць расейскія гарнізоны для гэтак званай абароны расейскіх грамадзянаў і ўласнасьці на ўкраінскай тэрыторыі. Такі патэнцыйны сцэнар цалкам кладзецца на лёгіку сучаснай расейскай вайсковай дактрыны і пагражае дзяржаўнасьці Украіны” – перакананы Віктар Юшчанка.

Юшчанка таксама заклікаў “замежных партнэраў, найперш ў Эўрапейскім Зьвязе, не дапусьціць новага манапольнага дыктату на эўрапейскім кантынэнце і ня быць пасіўнымі назіральнікамі за працэсам, які пагражае ліквідацыяй украінскай дзяржавы і стварае непрадказальную крыніцу напружанасьці ў цэнтры Эўропы”.

XS
SM
MD
LG