Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША лічаць, што за спробай тэракту на Таймс-сквэр не стаіць “Аль-Каіда”


Шэф паліцыі Нью-Ёрку Райманд Кэлі паведаміў, што паліцыя шукае падазраванага ў арганізацыі спробы тэракту на Таймс-сквэр “40-гадовага белага мужчыну”, якога зафіксавалі відэакамэры назіраньня.

Улады ЗША лічаць, што за спробай тэракту на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку не стаіць “Аль-Каіда” альбо нейкая іншая буйная тэрарыстычная арганізацыя, сказаў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг. У нядзелю паліцыя ацаніла як нерэальную заяву пакістанскіх талібаў у Інтэрнэце, у якой яны ўзялі на сябе адказнасьць за спробу тэракту.

У суботу на Таймс-сквер, адным з найбольш шматлюдных месцаў у Нью-Ёрку, быў выяўлены замінаваны аўтамабіль. Паводле шчасьлівага выпадку, выбуховае прыстасаваньне не спрацавала. Паліцыя заявіла, што выбух мог бы мець вынікам значную колькасьць ахвяраў.

XS
SM
MD
LG