Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За "галовы" бакіеўскіх паплечнікаў абвешчаная ўзнагарода


Ахмат Бакіеў, адзін з братоў Курманбека Бакіева

Ахмат Бакіеў, адзін з братоў Курманбека Бакіева

Часовы ўрад Кіргізіі абвясьціў буйныя ўзнагароды за інфармацыю, якая дапаможа выявіць месцазнаходжаньне блізкага атачэньня былога прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева.

Як паведамляюць міжнародныя агенцтвы, узнагароды ў памеры ад 20 тысяч да 100 тысяч даляраў абяцаныя за спрыяньне ў затрыманьні 12 чыноўнікаў былой адміністрацыі, якія маюць дачыненьне да зьдзяйсьненьня цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

У прыватнасьці, як расказалі ў прэс-службе часовага ўраду агенцтву Інтэрфакс, у ліку асобаў, за якіх абяцаная ўзнагарода, -- тры браты Бакіева, ягоны малодшы сын, экс-кіраўнік ураду Даніяр Усенаў, былы старшыня Фонду разьвіцьця Ігар Чудзінаў, дырэктар Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Курманбек Цемірбаеў.

Акрамя таго, абвешчаная ўзнагарода за інфармацыю пра чыноўнікаў, якія ўваходзілі ў лік набліжаных да Максіма Бакіева, сына зрынутага прэзыдэнта. Сярод іх намесьнік кіраўнік Цэнтральнага агенцтва ў разьвіцьці Аляксей Елісееў, старшыня рады дырэктараў акцыянэрнага таварыства "Дастан" Алексей Шыршоў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG